Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2011 № 28 зацвержана Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і рускай моў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Белар

.

У прыватнасці, устаноўлена, што замежныя грамадзяне, якія залічаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыпліны) «Беларуская мова» тэрмінам не больш за 2 гады, калі яны:

— не вывучалi раней вучэбны прадмет «Беларуская мова» i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

— не атэставаны па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі для прадаўжэння адукацыі на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

— не вывучалi вучэбны прадмет «Беларуская мова» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыі;

— не вывучалi вучэбны прадмет «Беларуская мова» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыi i залічаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 верасня 2011 г.

Наш telegram-канал